Апостальскі Нунцый да грэка-каталіцкай пілігрымкі «Віцебск-Полацк»: «Мужна і адважна ідзіце ў радаснай надзеі!» |
Грэка-Каталіцкая Царква |
10.07.2014 17:53 |
Зыходзячы з дэвізу пілігрымкі: «Будзьце мужнымі! Адвагі!» — арцыбіскуп павіншаваў удзельнікаў з іх адвагай прыняць фізічны і духоўны подзвіг пілігрымавання, малітвы і посту, а таксама супольнага абмеркавання і асэнсавання розных аспектаў жыцця хрысціяніна. Гэтыя віншаванні Апостальскага Нунцыя, а таксама яго пастырскае благаслаўленне перадаў пілігрымам Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек на першым прыпынку пілігрымкі, пры крыжах, што стаяць на выездзе з Віцебска. Паводле svjazep.org (AYU) |