Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Грэка-католікаў запрашаюць на ўрачыстую службу 25 снежня ў гомельскім касцёле |
Грэка-Каталіцкая Царква
|
10.12.2014 10:37 |
Грэка-каталіцкі прыход Трох свяціцеляў запрашае вернікаў на Боскую Літургію 14 снежня (нядзеля), а таксама на святочную службу на Раство Хрыстова 25 снежня. Літургіі пройдуць у катэхетычнай зале на першым паверсе касцёла Нараджэння Божай Маці ў Гомелі, пачатак у 16.30.
Кантактны тэлефон святара: +375 29 956 95 36 (айцец Васіль Ягораў).
Для уніятаў у Гомелі Літургіі ладзяцца кожную першую і трэцюю нядзелю месяца ў катэхетычнай зале на першым паверсе касцёла ў 16.30. Праводзіць Літургіі святар магілёўскага прыходу айцец Васіль Ягораў. На службы запрашаюцца ўсе вернікі візантыйска-славянскага абраду.
Паводле гомельскага каталіцкага сайта (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.