Падчас святаў Божага Нараджэння святы і праведны Язэп аказаў шчодрую гасціну ў грэка-каталіцкім душпастырскім цэнтры ў Мінску па вуліцы Арджанікідзэ, 6.
12 снежня грэка-каталіцкі Душпастырскі цэнтр св. Язэпа ў Мінску прымаў маладых гасцей. У яго завіталі дзеці з мясцовага сацыяльнага прытулку, каб сустрэцца са святым Мікалаем.
10-14 лістапада ў Рыме адбыліся Студыйныя дні, прысвечаныя прасапаграфіі ўніяцкага духавенства на беларускіх землях у XVI–XIX ст., удзел у якіх прыняў намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, кандыдат гістарычных навук Дзяніс Лісейчыкаў.
392-годдзе з дня мучаніцкай смерці св. Язафата, арцыбіскупа Полацкага – 12 лістапада – з’яўляецца парафіяльным святам для грэка-каталіцкай парафіі ў Полацку. Сёлета святкаванне адбывалася 8 лістапада.
12 лістапада дэлегацыя Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы прыняла ўдзел ва ўрачыстай літургіі ў базыліцы св. Пятра ў Ватыкане ў свята св. Язафата, біскупа і мучаніка. Літургію ўзначаліў пры алтары, дзе змешчаны рэліквіі святога, сакратар Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў арцыбіскуп Кірыл Васіль.
Кніга беларускага грэка-каталіцкага святара Віктара Данілава, які больш за сем гадоў правёў у камуністычных канцлагерах, распавядае пра складаны шлях чалавека ад атэізму да Бога і да Касцёла.
У малітоўнай традыцыі грэка-католікаў Беларусі час восеньскіх заўпакойных службаў пачынаецца ў Бацькоўскую змітроўскую суботу (у гэтым годзе 24 кастрычніка) і працягваецца да канца актавы ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў (10 лістапада).
Полацкая грэка-каталіцкая парафія Св. Язафата 10-16 жніўня правяла мастацкі пленэр у памяць вядомага мастака Яна Хруцкага. Ініцыятыва і ідэя хрысціянскага братэрскага пленэру для мастакоў нарадзілася каля паўгода таму пасля размовы Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека і мастака з Мінска Змітра Мшара.
Грэка-католікі Беларусі ў гэтыя дні адзначаюць знакавую дату не толькі для сваёй супольнасці, але і для ўсяго Каталіцкага Касцёла краіны – 55-годдзе сакры біскупа Чэслава Сіповіча, асобы сапраўды легендарнай, які стаў першым каталіцкім іерархам для беларусаў яшчэ падчас панавання камуністычнага рэжыму.
Пілігрымка прайшла пад дэвізам “Люблю прыказанні Твае, Госпадзе!" (Пс. 119:159). Традыцыйны шлях з Віцебска да Полацка пілігрымы прайшлі за пяць дзён: з 7 да 11 ліпеня. Дарога праходзіла праз Заронава, Шуміліна, Обаль, Гараны, Струнне.
7 ліпеня раніцай пачалася ХХІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк. На шлях пілігрымкі выйшла з Віцебска больш за 40 чалавек. Наступныя пілігрымы далучацца ўжо па дарозе.
Усходняя і заходняя хрысціянскія традыцыі – лёгкія, якімі дыхае хрысціянская Еўропа, Касцёл, а разам з Паўсюдным Касцёлам і ўвесь свет, неаднаразова казаў Папа Ян Павел ІІ. Таму Каталіцкі Касцёл у Беларусі дыхае поўнымі грудзьмі, пра што сведчыць дзейнасць Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы на чале з архімандрытам Сяргеем Гаекам - хоць яшчэ і не надта вялікай, але вельмі актыўнай.
28 чэрвеня мінская грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі адзначыла парафіяльнае свята.
4 чэрвеня ў Празе пачынаецца Сустрэча ўсходніх каталіцкіх іерархаў Еўропы (Conventus hierarcharum orientalium catholicorum Europae - скарочана CHOCE) – маштабны форум з багатай гісторыяй. Сёлета ён 18-ты па ліку. Традыцыйна на сустрэчы збіраюцца больш за 40 прадстаўнікоў Усходніх Цэркваў з 20 краін Старога Свету. У чэшскую сталіцу прыбыў і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.
Прадстаўнікі беларускіх грэка-католікаў удзельнічаюць у працах міжканфесійнай духоўнай канферэнцыі “KAIROS 2015”, прысвечанай прымірэнню і міру між хрысціянамі і народамі. Канферэнцыя, якую арганізавала міжнародная асацыяцыя “Супольнасць Езуса” (Comunità di Gesù), праходзіць у г. Бары (Італія) 29-31 мая пад тытулам “Еднасць у разнастайнасці”.