Кнігу а. Віктара Данілава «Мой шлях да Бога і да Каталіцкай Царквы» можна спампаваць у інтэрнэце |
Грэка-Каталіцкая Царква |
04.11.2015 12:28 |
Кніга беларускага грэка-каталіцкага святара Віктара Данілава, які больш за сем гадоў правёў у камуністычных канцлагерах, распавядае пра складаны шлях чалавека ад атэізму да Бога і да Касцёла. Аўтар распавядае пра тое, як ва ўмовах недахопу рэлігійнай інфармацыі можна было з атэіста стаць перакананым хрысціянінам. Вырашальным на гэтым шляху было імкненне да праўды, жаданне зразумець сэнс чалавечага існавання і вялікая праца над сабой. Твор можна спампаваць па спасылцы на сайце газеты «Царква». Гэтая кніга — сведчанне чалавека, які больш за ўсё палюбіў праўду і цалкам прысвяціў сваё жыццё служэнню гэтай праўдзе. Айцец Віктар (справа) на асвячэнні памятнага крыжа ў Альбярціне (Слонімскі раён). У 1992 годзе айцец Віктар Данілаў стаў першым пробашчам грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне. У 1999 годзе а. Віктар Данілаў прызначаны дэканам парафій Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, а ў 2000 годзе ўзведзены ў сан протапрасвітара. У тым жа годзе пабываў у Рыме, меў асабістую сустрэчу з Папам Янам Паўлам II. Яго служэнне як святара і дэкана БГКЦ Папа Ян Павел II адзначыў адной з самых высокіх каталіцкіх узнагародаў — залатым крыжам Pro Ecclesia et Pontifice («За заслугі перад Касцёлам і Папам»). Грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Фацімскай, Гродна (АлГ) |