Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Беларускія грэка-католікі ўдзельнічаюць у міжканфесійнай канферэнцыі, прысвечанай прымірэнню між хрысціянамі
Грэка-Каталіцкая Царква
29.05.2015 13:43

Прадстаўнікі беларускіх грэка-католікаў удзельнічаюць у працах міжканфесійнай духоўнай канферэнцыі “KAIROS 2015”, прысвечанай прымірэнню і міру між хрысціянамі і народамі. Канферэнцыя, якую арганізавала міжнародная асацыяцыя “Супольнасць Езуса” (Comunità di Gesù), праходзіць у г. Бары (Італія) 29-31 мая пад тытулам “Еднасць у разнастайнасці”.

Напярэдадні канферэнцыі прадстаўнікі беларускіх грэка-католікаў узгадалі ў малітве Апекуноў Еўропы: святых Бэнэдыкта, Кірыла і Мятода.

Пасля малітвы ў Велеградзе, Венецыі і Рыме (на магіле св. Кірыла), 28 мая Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек па дарозе ў Бары маліўся на магіле св. Бэнэдыкта ў кляштары на Монтэ Касіна.

На канферэнцыі ў Бары Апостальскі візітатар звярнуў увагу на выключнае значэнне і актуальнасць евангелізацыйнай місіі святых Кірыла і Мятода для народаў Еўропы, асабліва славянскіх народаў. “Евангелле, якое прынеслі святыя Кірыл і Мятод, яднала ўсіх славян. Сёння еднасць і сапраўднае братэрства славян магчымае толькі на базе Евангелля Езуса Хрыста”, – сказаў архімандрыт.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.