| Мінскія грэка-католікі дапамаглі дзецям з сацыяльнага прытулку адшукаць святога Мікалая |
| Грэка-Каталіцкая Царква |
| 17.12.2015 10:24 |
|
Але іх чакала раcчараванне. Святога Мікалая там не было.
Дзеці пачалі шукаць святога, даследуючы яго жыццё і дзейнасць. У нейкі момант нарадзілася думка, што ён можа быць проста ў сябе на радзіме, у горадзе Патары (Малая Азія).
Вырашылі ляцець да яго ў госці. Пералёт у антычны горад арганізавалі валанцёры руху св. Мікалая. З дапамогай жыхароў горада пасля доўгіх пошукаў святы Мікалай усё ж такі знайшоўся. І нават не адзін, а разам з падарункамі і пачастункам.
Першапраходцамі ж сталі дзеці парафіі Праведнага Язэпа, якія пабывалі ў Патары тыдзень раней — 5 снежня. Усяго ж да лютага казачнае падарожжа на радзіму святога Мікалая плануецца зрабіць некалькі разоў.
Тых, хто хацеў бы паўдзельнічаць у арганізацыі пералётаў у казку для дзяцей і людзей з абмежаванымі магчымасцямі або дапамагчы святому Мікалаю сабраць падарункі, грэка-каталіцкія валанцёры запрашаюць у сваю вясёлую каманду на сайце Valancer.by. Паводле інфармацыі Svjazep.org (АлГ) |


12 снежня грэка-каталіцкі Душпастырскі цэнтр св. Язэпа ў Мінску
прымаў маладых гасцей. У яго завіталі дзеці з мясцовага сацыяльнага
прытулку, каб сустрэцца са святым Мікалаем.



для друку