Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Мінская грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі адзначыла парафіяльнае свята |
Грэка-Каталіцкая Царква
|
29.06.2015 14:38 |
28 чэрвеня мінская грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі адзначыла парафіяльнае свята.
З нагоды ўрачыстасці прыміцыйную Літургію ў гэты дзень адслужыў а. Аляксей Філіпенка, які атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне 14 чэрвеня.
Шматгадовы вернік гэтай парафіі, а. Аляксей Філіпенка дзякаваў Пану і Божай Маці за дар служэння, для якога яго абраў Божы Провід, а таксама прымаў віншаванні ад вернікаў, з якімі духоўна ўзрастаў на працягу многіх гадоў сваёй прысутнасці ў Царкве.
Парафіяльнае свята ў гонар Маці Божай Нястомнай Дапамогі стала таксама пачаткам юбілейнага святкавання 150-годдзя перадачы Папам Піем ІХ у 1866 г. дадзенай іконы рэдэмптарыстам з даручэннем “зрабіць яе вядомай ва ўсім свеце”.
Айца Аляксея з нагоды яго прыміцыі на роднай парафіі, а таксама ўсіх вернікаў з нагоды парафіяльнага свята прывітала моладзь, якая выканала танцы ХІХ ст.
Паводле www.cssr.by (AG) Фота www.cssr.by
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.