Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Завяршылася ХХІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк
Грэка-Каталіцкая Царква
16.07.2015 12:39

Пілігрымка прайшла пад дэвізам “Люблю прыказанні Твае, Госпадзе!" (Пс. 119:159). Традыцыйны шлях з Віцебска да Полацка пілігрымы прайшлі за пяць дзён: з 7 да 11 ліпеня. Дарога праходзіла праз Заронава, Шуміліна, Обаль, Гараны, Струнне.

12 ліпеня ў Полацку ля грэка-каталіцкага храма св. Параскевы Полацкай была адслужана святочная Боская Літургія, якую ўзначаліў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Удзельнікам свята архімандрыт перадаў  прывітанне Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці.

Гамілію прамовіў а. Андрэй Крот з Гродна, які звярнуў увагу вернікаў, што ў рамках штогадовай пілігрымкі звычайна ўшаноўваюцца шматлікія сведкі веры і адзначаецца шмат памятных датаў. У гэтым годзе ўспамінаецца між іншым 1000 гадоў з часу спачыну св. князя Уладзіміра.


Але асаблівым чынам беларускія грэка-католікі сёлета ўспамінаюць 1200 гадоў ад нараджэння св. Мятода Салунскага і ўшаноўваюць памяць Апосталаў славян Кірыла і Мятода.

Спадчына іх славянскай місіі - гэта Божае слова на роднай мове, якое сапраўды з’яднала славян і кшталтавала іх культуру. Хрысціянам ХХІ стагоддзя застаецца асэнсаваць і адказна прыняць іх духоўную спадчыну і "сведчыць Евангелле міру і братэрства паміж вернікамі розных традыцый".

Грэка-каталіцкая парафія святога і праведнага Язэпа. Фота Catholicnews.by. (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.