Свята для дзяцей з прытулку зладзілі ў грэка-каталіцкім цэнтры ў Мінску |
Грэка-Каталіцкая Царква |
22.10.2014 11:15 |
Ідэя такой акцыі з’явілася значна раней. Падчас адведзінаў прытулку адна з валанцёрак і, дарэчы, галоўны арганізатар свята Алена Емельян заўважыла, што дзеці не любяць чытаць кніжкі, а некаторыя нават дрэнна ведаюць літары. Беларускую ж мову не ведаў практычна ніхто. Таму галоўным элементам свята стала беларуская мова і беларускія літары: з імі былі звязаны ўсе гульні і забавы, і нават печыва, якое дзеці самі спяклі падчас свята, таксама было ў выглядзе літар. Паводле svjazep.org
|