Вернікі запрашаюцца на ўрачыстасць у Росіцы | Друк |
Анонсы
12.02.2015 15:29

У росiцкiм санктуарыi 21 лютага ў чарговы раз пройдзе ўрачыстае ўшанаванне гадавiны мучанiцкай смерцi пакутнікаў росіцкай зямлі — благаслаўлёных айцоў Юрыя Кашыры i Антонiя Ляшчэвіча.

11.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння)

12.00 — святая Імша, пасля якой адбудзецца працэсія на месца пакутніцкай смерці святароў.

Айцы марыяне запрашаюць да ўдзелу вернiкаў з розных куткоў Беларусi.

Сёлета з нагоды Года кансэкраванага жыцця ў Росіцы збяруцца кансэкраваныя асобы Віцебскай дыяцэзіі.

Для вернікаў, якія будуць ехаць з Мінска, адбудзецца аўтобусная пілігрымка, якую арганізуюць айцы марыяне з мiнскай парафii Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыi.

(AYU)

 
© 2003-2025 Catholic.by