21 лютага адбудзецца аўтобусная пілігрымка ў Росіцу |
Анонсы |
29.01.2015 13:58 |
21 лютага ў росiцкiм санктуарыi ў чарговы раз пройдзе ўрачыстае ўшанаванне гадавiны мучанiцкай смерцi пакутнікаў росіцкай зямлі — благаслаўлёных Юрыя Кашыры i Антонiя Ляшчэвіча. З гэтай нагоды айцы марыяне з мiнскай парафii Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыi запрашаюць у аўтобусную пiлiгрымку ў Росiцу, якая распачнецца выездам 21 лютага ў 6.00 з мікрараёна Сухарава i ў 6.30 ад ст. м. Усход. Лютаўская пілігрымка ў Росіцу ладзіцца штогод. У ёй прымаюць удзел айцы марыяне, вернiкi з розных куткоў Беларусi, дыяцэзіяльныя святары, прадстаўнікі грэка-каталіцкага духавенства, сёстры эўхарысткі і інш. Росіцкія пакутнікі айцы марыяне Юрый Кашыра і Антоній Ляшчэвіч разам з жыхарамі ваколіц прынялі мучаніцкую смерць ад рук фашысцкіх захопнікаў у лютым 1943 года. Даведкi i запiс па тэл. +375 44 70 90 301 або праз е-mail Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript (Iрына). А. Андрэй Сідаровіч MIC |