У Нядзелю Божай Міласэрнасці адбудзецца ўрачыстасць на месцы будаўніцтва новага санктуарыя | Друк |
Анонсы
08.04.2015 13:57

12 красавіка, у Нядзелю Божай Міласэрнасці, адбудзецца ўрачыстасць у мінскай парафіі Маці Божай Ружанцовай (Лошыца), дзе будуецца санктуарый Божай Міласэрнасці.

Урачыстасць распачнецца святой Імшой а 12-й гадзіне, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Падчас урачыстасці адбудзецца прысвячэнне нашай Радзімы Езусу Міласэрнаму і будзе ўдзелены сакрамэнт канфірмацыі.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by