Касцёл св. Сымона і св. Алены ў Мінску запрашае ў аўтобусную пілігрымку ў Вільню |
| Друк | |
Анонсы
|
22.09.2015 10:30 |
Абраз Маці Божай Вастрабрамскай шырока шануецца католікамі ў Беларусі, Літве, Польшчы і Украіне. Звычайна пілігрымы скіроўваюцца ў Вільню на ўрачыстыя набажэнствы 11-16 лістапада. Колькасць пілігрымаў кожны год расце.
Касцёл св. Сымона і св. Алены ў Мінску запрашае ў аўтобусную пілігрымку ў Вільню. Пілігрымка адбудзецца 15 лістапада. У праграме — малітва ў Вострай Браме каля абраза Маці Божай Міласэрнасці, а таксама знаёмства з касцёламі старажытнай Вільні.
Віза афармляецца бясплатна.
Запіс да 1 кастрычніка па тэлефоне +375 29 611 35 36, а таксама ў цэнтры «Пілігрым» Чырвонага касцёла (памяшканне бібліятэкі). Тэлефоны:
+375 17 211 36 36 +375 17 200 56 32 (бібліятэка касцёла) (AG)
|