Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць Імшу ў Вострай Браме для беларускіх пілігрымаў |
| Анонсы |
| 17.11.2015 23:37 |
|
У гэтым годзе вернікі з усіх дыяцэзій Беларусі запрашаюцца на малітву перад абразом Маці Божай Вастрабрамскай 18 лістапада. Святая Імша для беларускіх пілігрымаў адбудзецца ў 15.00 па літоўскім часе (16.00 па беларускім) y касцёле св. Тэрэзы (побач з капліцай цудатворнага абраза Маці Божай Вастрабрамскай). Эўхарыстыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, удзел у ёй прыме таксама біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Прамую інтэрнэт-трансляцыю святой Імшы можна будзе ўбачыць тут - www.wilnoteka.lt (JM) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


У санктуарыі ў Вострай Браме ў Вільні перад успамінам Маці Божай Вастрабрамскай i пасля яго праходзяць Дні супольнай малітвы для вернікаў розных нацыянальнасцяў, у тым ліку беларусаў.
для друку