Рэкалекцыі на байдарках для працуючай і студэнцкай моладзі пройдуць 5 – 7 ліпеня | | Друк | |
Анонсы |
31.05.2016 14:56 |
Маршрут пройдзе па р. Нарачанка і р. Вілія. Падчас трохдзённага
падарожжа ўдзельнікі наведаюць такія населеныя пункты як в. Каралёўцы,
в. Нарач, в. Красіца і г. Смаргонь. «Рачныя рэкалекцыі» пройдуць у другі раз. Гэтым разам удзельнікі будуць разважаць пра Божую міласэрнасць, просячы аб гэтай міласэрнасці для сябе і ўсяго свету. Арганізатары падкрэсліваюць, што нягледзячы на незвычайную форму духоўных практыкаванняў, рэкалекцыі будуць усё ж малітоўнымі. |