«Радыё Марыя» ў Беларусі аб’явіла конкурс на лепшы слоган | Друк |
Анонсы
31.01.2017 12:18

Творчы конкурс на лепшы слоган для свайго радыё аб’явіла днямі беларуская рэдакцыя «Радыё Марыя». Рэдакцыя паспяхова скончыла тэставы рэжым вяшчання і рыхтуецца да эфіраў у штатным фармаце.

Паводле слоў праграмнага дырэктара радыё кс. Аляксандра Уласа, спецыяльная «перазагрузка» закране і некаторае гукавое аздабленне «Радыё РМ».



Новы слоган будзе адмыслова агучаны і стане выкарыстоўвацца ў далейшай працы. Агучыць слоган прапануюць яго стваральніку.
Акрамя права на агучку аўтар найбольш цікавага слогана атрымае прыз. Варыянты слоганаў можна дасылаць на пошту Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript да 15 лютага 2017 года.

Слоган павінен быць працягам радка «Радыё Марыя: ...!». Перавага будзе аддавацца найбольш простым, яркім і запамінальным варыянтам.

Ілья Лапато
Таксама па тэме:

 
© 2003-2024 Catholic.by