Неўмеркаваны аптымізм | | Друк | |
Малое для большага. Старонка Тэрэсы Клімовіч |
22.06.2016 00:00 |
Адна з прычын «заваленых» жыццёвых экзаменаў — празмерна аптымістычнае стаўленне да рэчаіснасці. Сам па сабе аптымізм прыносіць шмат карысці як уладальніку гэтай якасці, так і свету. Менавіта аптымісты прымаюць смелыя рашэнні, займаюцца бізнесам, працягваюць даследванні, кіруюць, рызыкуюць, натхняюць іншых.
Аднак памылкі ў ацэньванні рызыкі могуць дорага каштаваць, асабліва ў «гульні з высокімі стаўкамі». Тым больш, калі гэтай стаўкай можа аказацца жыццё чалавека. Нядаўна я прачытала пра методыку Гэры Кляйна, якая называецца «прыжыццёвы эпікрыз». Яна не мае нічога супольнага з медыцынай і прызначаецца для арганізацый на парозе важных рашэнняў. Вось збіраюць усіх распрацоўшчыкаў праекта ў адным пакоі і прапануюць уявіць, што рэалізацыя плана прывяла да катастрафічных наступстваў, а таксама просяць сфармуляваць прычыны такога выніку. Змяніўшы ракурс, людзі часта здольныя заўважыць пагрозы, якіх не бачылі на стадыі планавання і агульнай веры ў перамогу.
У іншым месцы Евангелля Езус папярэджвае вельмі ясна: «Выйшаўшы, Езус пайшоў ад святыні. І падышлі вучні Яго, каб паказаць Яму будынкі святыні. А Ён сказаў ім: “Ці бачыце ўсё гэта? Сапраўды кажу вам: не застанецца тут каменя на камені, які б не быў зруйнаваны”» (Мц 24, 1-2). |