Біскупы Беларусі павіншавалі Святога Айца з надыходзячай гадавінай святарства | Друк |
Беларусь
24.06.2011 16:56

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI атрымаў віншавальны ліст ад біскупаў Беларусі. Іерархі нашай краіны віншуюць Пантыфіка з надыходячай 60-гадовай гадавінай святарства, якую Папа адзначыць 29 чэрвеня 2011 г.

У лісце біскупы нашай краіны адзначаюць, што ў інтэнцыі Бэнэдыкта XVI пройдзе «60-гадзінная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў парафіях і манаскіх супольнасцях Беларусі, а таксама пілігрымка да Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай на галоўнай урачыстасці 1–2 ліпеня пройдуць у інтэнцыі найдастойнейшага юбіляра».

Поўны тэкст віншавання >>>

«Адаруючы Эўхарыстычнага Хрыста і молячыся ля стопаў Марыі, дзякуем Богу за дар святарства Вашай Святасці і святарскае служэнне», — адзначаецца ў віншавальным лісце.

 
© 2003-2025 Catholic.by