Беларускія католікі ўзгадваюць у малітвах ахвяраў Чарнобыля | Друк |
Беларусь
26.04.2013 13:52

26 красавіка Беларусь узгадвае чарговую гадавіну ядзернага выбуху на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. За ахвяраў той страшэннай трагедыі сёння моляцца вернікі шматлікіх каталіцкіх парафій, у тым ліку мінскай архікатэдры, дзе Імшу ў 18.30 узначаліць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

У гэты дзень варта задумацца над тым, што сярод ахвяраў аварыі на ЧАЭС ёсць шмат дзяцей, інвалідаў і тых, хто, арганізуючы дапамогу для ахвяр Чарнобыля, сёння патрабуе нашай дапамогі, у тым ліку малітоўнай.

Раім пачытаць таксама артыкул кс. Андрэя Рылкі «Што значыць «Чарнобыль»?

 
© 2003-2021 Catholic.by