Сакратар Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў сустрэўся з Міністрам замежных спраў Беларусі | Друк |
Беларусь
22.05.2014 12:20

22 мая 2014 г. у Міністэрстве замежных спраў Беларусі адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з сакратаром Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў арцыбіскупам Савіо Хонам Тай-Фаем. У сустрэчы прыняў удзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў, падчас сустрэчы былі абмеркаваны бягучыя пытанні беларуска-ватыканскіх адносін, а таксама перспектывы ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Ватыканам у галінах, якія ўяўляюць цікавасць для абодвух бакоў.

Арцыбіскуп Савіо Хон Тай-Фай SDB прыбыў у Беларусь на сімпозіум, які пройдзе ў Смаргоні з нагоды юбілею 25-годдзя служэння салезіянскай супольнасці ў парафіі Святога Міхала Арханёла.

(AG)

Фота mfa.gov.by

 

 
© 2003-2025 Catholic.by