У выдавецтве Pro Christo выйшла энцыкліка «Laudato Si’» Святога Айца Францішка, прысвечаная клопату пра супольны дом | | Друк | |
Беларусь |
28.09.2015 16:42 |
Энцыкліка, натхнёная словамі гімна святога Францішка Асізскага «Будзь праслаўлены, Пане», прысвечана праблемам экалогіі, крызісу тэхнічнага развіцця і антрапацэнтрызму і заклікае да перагляду многіх перакананняў сучаснага грамадства: «Не хапае ўсведамлення агульнага паходжання, узаемнай прыналежнасці і агульнай будучыні для ўсіх. Гэтае галоўнае перакананне дазволіць развівацца новым перакананням, паставам і ладу жыцця. Такім чынам, перад намі стаіць вялікі культурны, духоўна-адукацыйны выклік, які азначае доўгія працэсы адраджэння» (202). Нельга забываць, што «ўся прырода не толькі аб’яўляе Бога, але з’яўляецца месцам Яго прысутнасці. У кожным стварэнні жыве Яго жыццядайны дух» (88). (AG) |