| Школа аніматараў для моладзі можа быць створана пры беларускім епіскапаце | | Друк | |
| Беларусь |
| 02.12.2015 16:06 |
|
Пра гэта стала вядома 2 снежня падчас пасяджэння каардынацыйнай групы адказных за падрыхтоўку да Сусветнага дня моладзі ў Кракаве. Адным з пунктаў на парадку дня стала абмеркаванне праекта Школы аніматараў, якая будзе рыхтаваць духоўных і свецкіх асобаў для працы з моладдзю ў парафіях. Перад прыняццем праекта спачатку ён павінен быць разгледжаны на пасяджэнні ККББ. (IL) |