Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каля пяці тысяч беларускіх католікаў прыме удзел у Сусветным дні моладзі ў Кракаве
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
02.12.2015 16:10

Пра гэта стала вядома на чарговай каардынацыйнай сустрэчы адказных за падрыхтоўку да Сусветнага дня моладзі (СДМ) у Кракаве-2016. Сустрэча прайшла 2 снежня ў пастырскім цэнтры беларускага епіскапату.

Як адзначыў для Catholic.by каардынатар СДМ у Кракаве ад Беларусі кс. Антоні Грэмза, удзельнікі сустрэчы на чале з адказным па справах моладзі пры ККББ біскупам Юзафам Станеўскім абмеркавалі пытанні духоўнай падрыхтоўкі, лагістыкі і рэгістрацыі ўдзелу маладых католікаў з Беларусі. Паводле слоў святара, сталі вядомымі ўмовы пражывання падчас СДМ і даезду. 

«Адказнымі за рэгістрацыю моладзі для паездкі ў Кракаў на СДМ будуць душпастыры ў парафіях, — адзначыў кс. Антоні Грэмза. — На бягучы момант чакаецца, што з Беларусі ў СДМ прымуць удзел пяць тысяч чалавек. Гэта лічба, аднак, можа змяняцца. Асобнае паведамленне па арганізацыі паездкі яшчэ будзе падрыхтавана».

Адказны за падрыхтоўку да СДМ звярнуў таксама ўвагу на тое, што для больш поўнай інтэграцыі беларускай каталіцкай моладзі мэтазгодным будзе яе ўдзел у сустрэчах дэлегацый падчас дыяцэзіяльных сустрэч моладзі.

У гэты ж дзень — 2 снежня — адказныя за падрыхтоўку да СДМ у Кракаве-2016 наведалі Апостальскую Нунцыятуру ў Мінску, дзе падзякавалі арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці, які завяршае служэнне ў якасці Апостальскага Нунцыя ў Беларусі, за ахвярную працу.

Ілья Лапато


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.