Тэалагічная акадэмія будзе пабудавана побач з Нацыянальнай бібліятэкай у Мінску | | Друк | |
Беларусь |
09.12.2015 12:34 |
«Мінгарвыканкам прапанаваў нам месца па вуліцы Філімонава, недалёка ад Нацыянальнай бібліятэкі. Месца вельмі добрае, чакаем папераў», — сказаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Чакаецца, што будынак будзе знаходзіцца на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Філімонава. Тэалагічная акадэмія імя святога Яна Паўла ІІ павінна забяспечваць адукацыю як для святароў, гэтак і для свецкіх. Зараз, паведаміў Мітрапаліт, да яго ўжо звяртаюцца з пытаннямі, ці будзе ў акадэміі выкладацца бізнес-этыка. Аляксандр Гелагаеў |