Адышоў у вечнасць польскі архітэктар, які шмат зрабіў для рэстаўрацыі сакральных аб’ектаў у Беларусі | | Друк | |
Беларусь |
23.02.2016 11:20 |
Складаная архітэктурная і мастацкая праца архітэктара Вілька і яго супрацоўнікаў часта мела выраз бескарыслівай дапамогі, як дар Касцёлу ў Беларусі. Віктар Вільк асабіста ўдзельнічаў у адбудове і адраджэнні знакавых святынь у Беларусі. Сярод іх асаблівае месца займаюць адноўленыя катэдральны касцёл у Пінску і архікатэдра ў Мінску, а таксама велічны комплекс будынкаў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску. Семінарыйная супольнасць у Пінску выказвае шчырыя спачуванні спадарыні Крысціне, жонцы святой памяці Віктара Вілька, яго дзецям і родным. У многіх касцёлах Беларусі (асабліва ў Пінскай дыяцэзіі) у гэтыя дні ўзносіцца малітва ўдзячнасці Богу за дар гэтай асобы, якая ўнесла велізарны ўклад ў адраджэнне Касцёла на нашай зямлі. Молімся аб вечным супакоі душы ў небе і дары вечнага жыцця для святой памяці Віктара Вілька. |