Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| 23 лютага ў мінскай архікатэдры памоляцца за спачылага польскага архітэктара Віктара Вілька |
| Анонсы |
| 23.02.2016 11:25 |
|
Польскі архітэктар Віктар Вільк, які адышоў у вечнасць 20 лютага, быў вядомы асабліва тым, што яго рэстаўрацыйна-будаўнічая фірма «Рэнаватар» на працягу многіх гадоў выконвала рэстаўрацыйныя працы сакральных аб’ектаў у розных рэгіёнах Беларусі. Віктар Вільк асабіста ўдзельнічаў у адбудове і адраджэнні знакавых святынь у Беларусі. Сярод іх асаблівае месца займаюць адноўленыя катэдральны касцёл у Пінску і архікатэдра ў Мінску, а таксама велічны комплекс будынкаў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску. (IL) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


23 лютага вечаровую святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў інтэнцыі спачылага будзе цэлебраваць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пачатак Імшы ў 18.30.
для друку