Нам 10 гадоў! | Друк |
Юбілеі
01.12.2011 13:43

Снежань 2001-га… Зарэгістраваны дамен Сatholic.by, 22 снежня на сэрвер заліты першы файл. Менавіта гэтую дату можна лічыць днём нараджэння нашага партала.

Стварэнне каталіцкага партала здзяйснялася выдавецтвам «Про Хрысто». На пачатку з мэтай хутчэйшага запаўнення інфармацыйнай пусткі кіраўніцтвам было вырашана размяшчаць у Інтэрнэце каталіцкую прэсу (часопісы «Наша вера», «Ave Maria», «Любите друг друга»). Пачалі з’яўляцца іншыя каталіцкія сайты.

Толькі 1 верасня 2003 г., праз паўтара гады працы, узгадненняў, шматлікіх пераробак і нават бяздзейснага чакання, нарэшце распачаў сваю працу сайт Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, вядомы як «афіцыйны».

1 красавіка 2008 г. Сatholic.by быў аддзелены ад выдавецтва ў асобную структуру. Гэта дзень нараджэння нашага калектыва і пачатак многіх рэчаў: якасна новага этапу працы, пераасэнсавання мэтаў і прынцыпаў, сяброўства з чытачамі і аўтарамі…

Юбілей — гэта не толькі нагода падлічваць дасягненні і аналізаваць памылкі. Гэта ў першую чаргу добрая нагода сказаць вам, дарагія сябры, дзякуй за тое, што вы з намі. Будзем разам і надалей, усё яшчэ толькі пачынаецца.

Калектыў Сatholic.by

 
© 2003-2022 Catholic.by