У грэка-каталіцкім душпастырскім цэнтры ў Мінску прайшла «японская вечарына» для дзяцей з прытулку | | Друк | |
Грэка-Каталіцкая Царква |
22.10.2013 11:26 |
Як лічаць арганізатары вечарыны, кожная парафія — гэта месца сустрэчы чалавека з Богам. Таму вельмі важна, каб да хрысціянскай супольнасці запрашаць дзяцей, асабліва тых, каму так цяжка ў сваім жыцці пабачыць Бога. Яны знаходзяцца ў пачатку свайго нялёгкага шляху, і іх жыццёвы выбар залежыць ад таго, ці змогуць яны зараз пабачыць любоў і дабрыню ў Царкве Хрыстовай. Валанцёры Руху св. Мікалая заклікаюць усіх неабыякавых хрысціянаў актыўна далучацца да дабрачыннага служэння дзецям, асабліва пры сваіх парафіях. Валанцёры гатовы аказаць арганізацыйную падтрымку (гл. www.valancer.by). прэс-служба Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў у Беларусі |