У Рыме будуць маліцца за грэка-каталіцкага біскупа Чэслава Сіповіча |
| Друк | |
Грэка-Каталіцкая Царква
|
20.11.2014 14:30 |
7 снежня ў святыні св. Антонія пры рымскай калегіі «Russicum» пройдзе ўрачыстая літургія, якую ўзначаліць арцыбіскуп Кірыл Васіль, сакратар Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў.
Калегія «Russicum» вядомая тым, што ў ёй прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў біскуп Чэслаў Сіповіч, які ў свой час таксама быў членам Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў.
Гэты дзень будзе таксама днём малітвы за Беларусь і за ўсіх хрысціянаў Беларусі. Як падкрэсліваў біскуп Чэслаў Сіповіч, ён заўсёды лічыў сябе святаром для ўсіх хрысціянаў Беларусі, не толькі для грэка-католікаў, але і для рыма-католікаў і праваслаўных.
На ўрачыстасць запрошаны беларусы, якія жывуць у Рыме, і ўсе сябры Беларусі.
(JLS)
|