Дзеці з прытулку сустрэлі св. Мікалая ў грэка-каталіцкім цэнтры ў Мінску |
| Друк | |
Грэка-Каталіцкая Царква
|
10.12.2014 11:39 |
6 снежня, ва ўспамін святога Мікалая, гэтае свята па традыцыі адзначалася ў грэка-каталіцкім душпастырскім Цэнтры св. Язэпа ў Мінску.
Каб свята было сапраўды светлым і радасным, валанцёры запрасілі ў госці дзяцей з мясцовага прытулку.
Сцэнак не рыхтавалі, палічыўшы іх нуднымі для малых дзяцей і абраўшы замест гэтага дынамічныя гульні, імправізацыі, касцюмы і заданні для дарослых, што прымушае дзіцячыя вочы свяціцца радасцю.
Персанажамі свята былі Сава Савінішна, парсючкі і іншыя прадстаўнікі жывёльнага свету. Потым святы Мікалай прынёс дзецям доўгачаканыя падарункі. (AG)
|