Кніга «Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596-1839 гг.» перададзена Папу |
| Друк | |
Грэка-Каталіцкая Царква
|
19.11.2015 14:50 |
10-14 лістапада ў Рыме адбыліся Студыйныя дні, прысвечаныя прасапаграфіі ўніяцкага духавенства на беларускіх землях у XVI–XIX ст., удзел у якіх прыняў намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, кандыдат гістарычных навук Дзяніс Лісейчыкаў.
Цягам дзён адбыліся сустрэчы і размовы з сакратарам Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў арцыбіскупам Кірылам Васілем, дырэктарам Архіва Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў д-рам Джанпаўла Рыгоцці, дырэктарам Генеральнага Архіва Ордэну Базыльянаў у Рыме а. Парфірыем Підручным, генеральным архіварыусам супольнасці айцоў марыянаў у Рыме Вальдэмарам Карпуком.
Дзяніс Лісейчыкаў распавёў пра даследаванні, якія праводзяцца Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі ў вобласці вывучэння дакументальнай спадчыны Уніяцкай Царквы, і прадставіў сваю кнігу «Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596-1839 гг.».
11 лістапада падчас агульнай аўдыенцыі Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек прэзентаваў асобнік гэтай кнігі Папу Францішку.
Паводле svjazep.org (AG)
Фота svjazep.org
|