Духоўную спадчыну Францішка Скарыны абмеркавалі ў грэка-каталіцкім клубе інтэлігенцыі Мінска | | Друк | |
Грэка-Каталіцкая Царква |
25.01.2016 10:27 |
Сустрэча была прысвечана духоўнай спадчыне беларускага першадрукара Францішка Скарыны, яе захаванню і папулярызацыі. Падчас пасяджэння свой даклад прачытаў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, кнігазнаўца, культуролаг і гісторык Алесь Суша.
Гэтая сустрэча ўпісваецца ў праграму духоўнай падрыхтоўкі да юбілею 500-годдзя старабеларускай Бібліі, якую Францішак Скарына пачаў выдаваць у 1517 годзе. Паводле svjazep.org (MV) |