У інтэрнэце даступны фільм пра св. Станіслава Папчынскага | | Друк | |
Грэка-Каталіцкая Царква |
02.08.2016 12:24 |
Пачынаючы з дня кананізацыі ў Рыме заснавальніка Кангрэгацыі айцоў марыянаў айца Станіслава Папчынскага (5 чэрвеня 2016 г.), у некаторых грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі прайшлі малітоўныя ўспаміны гэтага новага святога Каталіцкага Касцёла. Малітоўную эстафету пачалі парафіі ў Івацэвічах і Лідзе, потым далучыліся іншыя парафіі. Як руплівага душпастыра, выхавальніка моладзі і апекуна сем’яў узгадалі св. Станіслава ў Полацку на завяршэнне ХХІІ грэка-каталіцкай пілігрымкі. Гэта была таксама добрая нагода ўзгадаць працу марыянаў на беларускіх землях да 1875 г., асабліва ў парафіі ў Воўпе (сёння Гродзенская дыяцэзія). (AG) |