Новапрэзбітэры Гродзенскай дыяцэзіі здзейснілі пілігрымку ўдзячнасці на Ясную Гару | | Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
25.11.2014 12:45 |
Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымалі 8 лістапада ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя кс. Аляксандр Вараб’ёў, кс. Дзмітрый Леўчык, кс. Павел Раманоўскі, кс. Аляксандр Сямінскі i кс. Марэк Занеўскі. Пасвячэнне ўдзяліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. У капліцы цудатворнага абраза ў Чэнстахове беларускія святары ўдзельнічалі ў вячэрняй Імшы ў інтэнцыі Святога Айца Францішка. Новапрэзбітэры маліліся за ўсіх тых, хто падтрымліваў іх на шляху да святарства, тых, дзякуючы каму змаглі распазнаць сваё пакліканне, і тых, да каго будуць пасланы. |