Падчас урачыстасцяў у Гудагаі дзякавалі Богу за 25 гадоў святарства айцы Павел Леліта і Бэрнард Радзік | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
22.07.2015 12:01

18 ліпеня, у першы дзень урачыстацяў у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль у дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі, дзякавалі Богу за 25 гадоў святарства айцы кармэліты босыя Павел Леліта і Бэрнард Радзік.

Юбіляры цэлебравалі Эўхарыстыю з удзелам сваіх субратоў, шматлікіх пілігрымаў і вернікаў розных парафій, у якіх неслі святарскае служэнне.

Пасля Імшы юбілярам былі складзены сардэчныя віншаванні.

Урачыстасці ў гонар Маці Божай Шкаплернай праходзілі сёлета ў Гудагаі 18-19 ліпеня і сабралі шматлікіх вернікаў Астравеччыны і іншых мясцін Беларусі, якія праслаўляюць Найсвяцейшую Панну Марыю з Гары Кармэль, носячы кармэлітанскі шкаплер.

Гудагайскі касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі славіцца абразом Маці Божай Гудагайскай, культ якога звязаны са шкаплерным набажэнствам. У 2014 г. падчас святкавання 250-годдзя свайго асвячэння касцёл у Гудагаі быў аб’яўлены дыяцэзіяльным санктуарыем Маці Божай Шкаплернай Гродзенскай дыяцэзіі. У святыні знаходзіцца вядомы ласкамі абраз Маці Божай Гудагайскай, які быў каранаваны папскімі каронамі 15 ліпеня 2007 г.


А. Казімір Мараўскі OCD, (AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by