Урачыстае прывітанне пробашча кс. Генрыха Яблонскага ў якасці каноніка адбылося ў забалацкай парафіі | | Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
31.05.2016 12:08 |
На ўрачыстасць прыбылі таксама прадстаўнікі мясцовай улады, старшыні мясцовых сельскагаспадарчых кааператываў.
Падчас прывітання біскуп Юзаф Станеўскі адзначыў, што забалацкая парафія шчодрая на святарскія пакліканні, у тым ліку на канонікаў, бо менавіта з яе паходзiць некаторыя святары, якія былі прызначаны канонікамі: кс. Ян Кучынскі і кс. Алег Дуль тут нарадзіліся, а былы пробашч кс. Ян Пецюн і цяперашні пробашч парафіі кс. Генрых Яблонскі дапамагаюць тут у пастырскім служэнні. У гаміліі біскуп заахвоціў вернікаў парафіі быць чулымі і міласэрнымі да бліжніх, глядзець адзін на аднаго як на брата і сястру. Іерарх заклікаў, каб кожны ішоў да збаўлення ў парафіяльнай супольнасці, каб у размове з іншымі людзьмі выкарыстоўваў словы Евангелля, бо гэта прабачэнне, дабрыня, любоў. Пасля Імшы біскуп Юзаф Станеўскі, сям’я пробашча, прадстаўнікі парафіяльнай супольнасці, мясцовай улады і сельскагаспадарчых кааператываў павіншавалі ксяндза Генрыха Яблонскага з наданнем яму тытула каноніка. |