Папа пазітыўна ацаніў развіццё беларускай тэалагічнай мовы (дададзена фота) | Друк |
Іерархі
03.12.2012 18:45
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падарыў Святому Айцу кнігу Евангелляў, а таксама першы том «Літургіі гадзін», якія былі перакладзены і выдадзены на беларускай мове.
 
3 снежня на заканчэнне аўдыенцыі для ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Папскай рады «Iustita et pax» беларускі іерарх паразмаўляў з Папам. 

Пантыфік выразіў сваё ўзрушэнне і пазітыўнае стаўленне да развіцця каталіцкай выдавецкай дзейнасці і беларускай тэалагічнай мовы. 

Паводле інфармацыі беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
 
 
 
 
 
© 2003-2024 Catholic.by