Святы Айцец пра абарону каштоўнасці чалавека, уладу і евангелізацыю грамадства |
Святы Айцец |
03.12.2012 14:57 |
3 снежня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з удзельнікамі пасяджэння Папскай рады «Iustitia et pax», прысвечанага праблеме міжнароднай палітычнай улады. У пасяджэнні прымае ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Хоць у апошні час, як адзначыў Пантыфік, быў дасягнуты вялікі прагрэс у сферы абароны правоў чалавека, «сучасная культура, якая характарызуецца ўтылітарным індывідуалізмам, імкнецца абясцэніць чалавека». Звяртаючыся да членаў Папскай рады, Святы Айцец звярнуў увагу на тое, што, хоць сучасны чалавек уключаны ў вялікую сетку адносін і камунікацый, ён «часта здаецца ізаляваным, таму што абыякавы да самых галоўных адносін у сваім існаванні — адносін з Богам, якія з’яўляюцца коранем усіх іншых адносін». (AG) |