Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэнецца з Прэзідэнтам Ізраіля | Друк |
Іерархі
09.09.2015 10:37

Беларускі іерарх, які з 11 па 16 верасня прыме ўдзел у пасяджэнні РБКЕ, на завяршэнне пленарнай сесіі Рады сустрэнецца з Прэзідэнтам Ізраіля Рэўвенам Рыўлінам. Разам з беларускім арцыпастырам у сустрэчы возьмуць удзел і іншыя еўрапейскія біскупы.

Паралельна запланавана і сустрэча з Прэзідэнтам Палесціны Махмудам Абасам. Удзельнікі РБКЕ для сустрэчы з кіраўнікамі абедзвюх дзяржаў былі падзелены на дзве групы. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч трапіў у групу, якая правядзе сустрэчу з лідарам Ізраіля.

Пасяджэнне РБКЕ сёлета пройдзе на тэму «Касцёл у розных еўрапейскiх краiнах i выклiкi, якiя стаяць перад iм». У праграме пасяджэння — сустрэчы з палiтыкамi Iзраiля i Палесцiны, з акрэдытаванымi ў Ерузалеме генеральнымi консуламi еўрапейскіх краiн, а таксама каталiцкiмi супольнасцямi, прысутнымі на Святой Зямлi.

Акрамя Ерузалема, біскупы наведаюць Назарэт, Галілею і Бэтлеем.

Ілья Лапато

 
© 2003-2025 Catholic.by