Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Арцыбіскуп Кандрусевіч прыме ўдзел у пасяджэнні Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы на Святой Зямлі |
Іерархі |
26.08.2015 21:28 |
![]() У ліку ўдзельнікаў і іерарх з Беларусі — Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. «Мару, каб падобнае адбылося і ў Беларусі» «Пасяджэнне РБКЕ на Святой Зямлі стане адмысловай пілігрымкай старшыняў Біскупскіх Канферэнцый Еўропы да каранёў хрысціянства, — адзначыў у каментарыі для Catholic.by Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. — Таксама гэтая паездка стане знакам салідарнасці з Каталіцкім Касцёлам і хрысціянскімі супольнасцямі, якія там існуюць». ![]() Мітрапаліт зазначыў, што ўдзел у пасяджэннях РБКЕ будзе для яго не першым. «Я шмат разоў прымаў удзел у пленарных пасяджэннях РБКЕ, у сустрэчах РБКЕ з Радай Біскупаў Афрыкі, а таксама ў сумесных пасяджэннях Рады з Канферэнцыяй Касцёлаў Еўропы, утворанай прадстаўнiкамі Праваслаўных Цэркваў i Пратэстанцкiх дэнамiнацый Еўропы, — паведаміў іерарх. — У 2006 г. мне даводзілася арганiзоўваць адно з пленарных пасяджэнняў РБКЕ ў Санкт-Пецярбургу». «Мару, каб падобнае адбылося i ў Беларусi. Гэта вялiкi гонар для мясцовага Касцёла i ўсёй краiны», — заключыў арцыпастыр. У праграме пасяджэння запланаваны сустрэчы з палiтыкамi Iзраiля i Палесцiны, з акрэдытаванымi ў Ерузалеме генеральнымi консуламi з розных еўрапейскіх краiн, а таксама з рознымi каталiцкiмi супольнасцямi, прысутнымі на Святой Зямлi. Чытайце таксама: Пасяджэнне РБКЕ сёлета пройдзе на тэму «Касцёл у розных еўрапейскiх краiнах i выклiкi, якiя стаяць перад iм» і адбудзецца па запрашэнні лацінскага Патрыярха Ерузалема. Падрыхтоўка да Сусветнай сустрэчы сем’яў і Сінода У Назарэце біскупы сустрэцца з хрысціянскімі сем’ямі, што стане падрыхтоўкай да Сусветнай сустрэчы сем’яў у Філадэльфіі (21-27 верасня) і Сінода Біскупаў у Ватыкане. 13 верасня кардыналы і біскупы будуць разам пілігрымаваць у горад Мілья на поўначы Галілеі, каб маліцца за хрысціян, якія церпяць пераслед. 14 верасня члены РБКЕ адслужаць святую Імшу ў Магдале. Асноўным пунктам працоўнага пасяджэння 15 верасня стане абмеркаванне становішча хрысціян на Святой Зямлі; разам з тым запланаваны і сустрэчы з ізраільскімі і палесцінскімі палітыкамі. У другой палове дня плануецца знаёмства біскупаў з сацыяльнымі напрамкамі працы ў Бэтлееме. 16 верасня кіраўнік Рады Біскупскіх Канферэнцый кардынал Петэр Эрдзё ўзначаліць Эўхарыстыю ў Касцёле Гроба Пана. Што такое Рада Бiскупскiх Канферэнцый Еўропы? Рада Бiскупскiх Канферэнцый Еўропы (РБКЕ) была ўтворана напрыканцы Другога Ватыкаскага Сабору. Першапачаткова ў яе ўваходзілі старшыні 13 нацыянальных Канферэнцый Біскупаў, якія аб’ядналіся ў Раду з мэтай аналізу магчымасцяў супрацоўніцтва. У выніку гэтага ў 1971 годзе і была ўтворана РБКЕ. ![]() РБКЕ складаецца са старшыняў 33 Бiскупскiх Канферэнцый краін Еўропы, да якiх далучаны і прадстаўнiкі краiн, дзе Канферэнцыi Бiскупаў няма (адной з такіх з’яўляецца Малдова). Сёлета ў пасяджэннi возьмуць удзел 39 кардыналаў i бiскупаў, а таксама прадстаўнік Ватыкана. На чале Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы стаіць старшыня і два віцэстаршыні. Усе яны абіраюцца на пяцiгадовы тэрмiн i могуць быць пераабраны. Сакратарыят РБКЕ знаходзіцца ў г. Сан Гален у Швейцарыi. Галоўнымі мэтамі Рады з’яўляюцца інфармацыйнае ўзаемасупрацоўніцтва, падтрымка экуменічнага супрацоўніцтва ў Еўропе, развіццё адносін з Біскупскімі Канферэнцыямі іншых кантынентаў і інш. Падрыхтаваў Ілья Лапато
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.