| «Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію |
| Іерархі |
| 16.05.2017 13:52 |
|
Падчас трохдзённага візіту іерарх, між іншым, наведаў каталіцкія парафіі ў Віцебску, мясцовы «Карытас», аддзяленне дзённага прабывання для людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Бэтэль-Карытас», сустрэўся з праваслаўным архіепіскапам Віцебскім і Аршанскім Дзмітрыем, а таксама намеснікам старшыні аблвыканкама. Як адзначыў у каментарыі для Catholic.by сам іерарх, праграма была настолькі інтэнсіўнай, што ён адчувае, быццам прайшло больш, чым толькі тры дні. |


15 мая завяршыўся візіт Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра ў
Віцебскую дыяцэзію.
для друку