Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
Іерархі
16.06.2017 11:43

15 чэрвеня ў Ватыкане ў Папскай акадэміі сацыяльных навук прайшла міжнародная нарада на тэму карупцыі, у якой прымаў удзел і беларускі іерарх Мірапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Арганізатарам пасяджэння выступіла Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека.

У гісторыі Касцёла гэты міжнародны форум стаў першым, у якім прынялі ўдзел веруючыя і няверучыя, касцёльныя іерархі, прадстаўнікі свецкіх інстытуцый, паліцыі, пракуратуры, ахвяры карупцыі, інтэлектуалы, паслы некаторых краін пры Апостальскім Пасадзе, журналісты і іншыя. Усяго ў пасяджэнні ўдзельнічала каля 70 чалавек.

Галоўная мэта сустрэчы — вывучэнне ў міжнародным маштабе сітуацыі, якая склалася з прычыны такога бедства нашага часу, як карупцыя.

Як адзначыў у размове з Catholic.by Мітрапаліт Кандрусевіч, на форуме падкрэслівалася, што «карупцыя — гэта вынік дэмаралізацыі сучаснага свету, і яна, падобна анкалагічнаму захворванню, паступова нішчыць жыццё чалавека».

«У наш час, як кажа папа Францішак, глабальны ідэалагічны каланіялізм імкнецца навязаць надкультурныя рэцэпты, якія не паважаюць культурную тоеснасць народаў. А гэта азначае, што на праблему карупцыі неабходна глядзець у кантэксце маральнага пагаршэння сучаснай культуры», — дадаў беларускі іерарх.

У выступленні на міжнародным форуме арцыбіскуп Кандрусевіч падкрэсліў, што, нягледзячы на шматлікія высілкі па пераадоленні карупцыі, яна існуе і нават квітнее. «Гэта адна з найбольшых глабальных праблем сучаснага свету. Яе трэба разглядаць таксама як пагрозу для нацыянальнай бяспекі кожнай краіны. Яна падрывае давер народа да ўлады, апраўдвае хабарніцтва, дыскрэдытуе рыначныя механізмы канкурэнцыі і барацьбу з манапалізмам у эканоміцы», — сцвердзіў Мітрапаліт Кандрусевіч.

Беларускі іерарх падкрэсліў, што ў Беларусі, нягледзячы на суровыя антыкарупцыйныя законы, карупцыя існуе, пра што сведчаць штодзённыя звесткі СМІ.

Паводле даследаванняў Transparency International, у міжнародным рэнкінгу Беларусь у 2016 годзе знаходзілася на 79 месцы па карупцыі, у той час як у 2015 годзе — на 107. «Трэба заўважыць, што карупцыя ў Беларусі ў два разы большая, чым у суседняй Літве, і такая ж, як у Кітаі і Бразіліі», — падсумаваў арцыпастыр.

Мітрапаліт Кандрусевіч падкрэсліў, што для барацьбы з карупцыяй не дастаткова мець адпаведныя законы і практыкаваць пакаранні. «Сучасны свет павінен больш увагі звяртаць на духоўную фармацыю чалавека. Карупцыя нараджаецца з хцівасці, якая з'яўляецца адной са спакусаў чалавечага сэрца і якую можна перамагчы толькі дзякуючы веры і захаванню Божага закона», — сцвердзіў іерарх.

Падчас форуму як духоўныя асобы, так і свецкія звярталі ўвагу на фармацыю чалавека як на лякарства ад карупцыі. Падкрэслівалася, што існуюць розныя тыпы карупцыі: не толькі эканамічны і фінансавы, але таксама палітычны, журналісцкі, касцёльны і многія іншыя.

Удзельнікі пасяджэння адзінагалосна падкрэслілі, што найбольш эфектыўным лякарствам ад карупцыі з’яўляецца адпаведнае духоўнае выхаванне чалавека. Таму ў гэтым працэсе побач са школай, універсітэтам, культурай, грамадствам, СМІ, вялікая і нават галоўная роля належыць Касцёлу.

Падобныя сустрэчы будуць праходзіць і ў будучым дзеля выпрацоўкі адпаведнага механізма барацьбы з карупцыяй.

(cath)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію