| Ружанец — сучасная малітва | | Друк | |
| Душпастырства |
| 21.09.2010 11:35 |
|
Каб тлумачыць таямніцы Ружанца і сэнс звязаных з ім малітваў, неабходна звяртацца не толькі да Святога Пісання ці дакументаў Касцёла, але і да літаратуры, паэзіі, мастацтва, кіно. Ружанец — гэта не толькі выражэнне рэлігійнасці ці пабожнасці. Малітва, дзякуючы сваёй форме, дзейнічае таксама як тэрапія, супакойвае і суцішае. Часам сам дотык да ружанца ў цяжкія моманты жыцця абуджае нашу веру і дае надзею. Трэба было б у сваіх дамах пашукаць старыя ружанцы, на якіх, можа, спрадвеку маліліся нашы продкі. Няхай малітва на гэтых моцна пацёртых пацерках, сведчанне веры і пабожнасці нашых продкаў, выпрасіць нам заступніцтва тых людзей, якія на іх маліліся перад намі, бо Ружанец — адна з самых плённых малітваў. Падрыхтаваў кс. доктар Уладзіслаў Мрувка |