6 лютага – першая гадавіна смерці кс. Генрыкa Тэлеманa | Друк |
Душпастырства
06.02.2015 13:37

6 лютага – першая гадавіна смерці кс. Генрыкa Тэлеманa. Святар служыў у Пінскай дыяцэзіі: парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Асавой, парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Століне, катэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску.

Ксёндз Генрык Тэлеман нарадзіўся 15 ліпеня 1958 г. Перад паступленнем у семінарыю вывучаў псіхалогію ва ўніверсітэце ў Маскве, затым працаваў выкладчыкам псіхалогіі. Пасля скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Польшчы. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 16 ліпеня 1995 г. з рук кардынала Казіміра Свёнтка. Быў выкладчыкaм псіхалогіі ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.

У апошнія гады жыцця, прыкуты да інваліднай каляскі з-за хваробы, прабываў у Доме міласэрнасці ў Лагішыне, да канца дзён несучы крыж пакутаў разам з Езусам Церпячым.

З нагоды першай гадавіны смерці кс. Генрыка Тэлемана вернікі, сярод якіх ён нёс душпастырскае служэнне, моляцца Богу, багатаму ў міласэрнасці, каб прыняў святара да ліку збаўленых.

Урачыстыя святыя Імшы ў гадавіну смерці кс. Генрыка Тэлемана адбываюцца ў гэтыя дні ў Лагішыне і Кобрыне.

(JM)

 
© 2003-2024 Catholic.by