Клецк: сакрамэнт канфірмацыі і сімпозіум, прысвечаны св. Зыгмунту Шчаснаму-Фялінскаму | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
21.06.2010 13:49

20 чэрвеня 2010 г. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў у парафіі Святой Тройцы ў Клецку (Нясвіжскі дэканат) святую Імшу і ўдзяліў мясцовым вернікам сакрамэнт канфірмацыі. У гэты ж дзень адбыўся сімпозіум на тэму «Зыгмунт Шчасны-Фялінскі — святы лік у Беларусі».

Гамілію арцыпастыр прысвяціў жыццёваму і святарскаму шляху св. Зыгмунта, які з’яўляецца прыкладам сапраўднага, сталага ў веры і духоўных каштоўнасцях, хрысціяніна. Мітрапаліт таксама звярнуўся да зместу нядзельнага Евангелля, у якім апавядалася пра дыялог Езуса з Апосталамі, у якіх Ён запытаўся, кім Яго лічыць народ і кім Ён з’яўляецца для іх саміх. Адказ Пятра — Ты Месія Божы — Апосталы пазней пацвердзілі таксама сваім жыццём, «несучы крыж апостальскага служэння ажно да праліцця крыві».

Звяртаючыся да вернікаў, якія ў гэты дзень прынялі сакрамэнт канфірмацыі, іерарх пажадаў, каб «прыклад св. Зыгмунта Шчаснага-Фялінскага дапамог нам паддацца натхненням і кіраванню Духа Святога, каб мы былі сапраўднымі хрысціянамі і сведкамі Евангелля, якія жывуць сваёю верай».

Поўны тэкст гаміліі >>>

 
© 2003-2024 Catholic.by