Радашковічы: 150-годдзе касцёла і сакрамэнт канфірмацыі | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
03.09.2010 17:13 |
Мітрапаліт, ненадоўга далучыўшыся да парафіяльнай супольнасці ў гэтае свята, звярнуўся да прысутных з прывітальным словам. Іерарх нагадаў гісторыю радашковіцкай святыні — багатую і поўную выпрабаванняў. «Сёння, адзначаючы юбілей 150-годдзя радашковіцкага касцёла, мы ўспамінаем яго багатую і адначасова трагічную гісторыю. Пабудаваны паўтара стагоддзі таму, ён стаў месцам спаткання чалавека з Богам. Тут атрымалі сакрамэнт хросту вашы дзяды і прадзеды. Тут святар благаславіў іх сужэнствы. Тут яны духоўна аднаўляліся ў сакрамэнце пакаяння. Тут карміліся хлебам жыцця вечнага — Эўхарыстыяй. Адсюль пасля заканчэння зямнога жыцця накіроўваліся ў месца вечнага спачынку», — адзначыў Мітрапаліт. Узгадваючы першую святую Імшу на другім паверсе касцёла пасля яго вяртання вернікам, арцыпастыр адзначыў: «Гісторыя гэтага касцёла, як і гісторыя многіх іншых святынь на нашай зямлі, яшчэ раз паказвае, што Хрыстус сапраўды ёсць яе Валадаром». Поўны тэкст прывітальнага слова Мітрапаліта Кандрусевіча >>> |