Новае месца малітвы вернікаў мінскай парафіі свв. Пятра і Паўла |
| Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
17.03.2011 16:20 |
Набажэнствы парафіі Cвятых Пятра і Паўла і св. Яўгена дэ Мазэно праходзяць цяпер і на яе тэрыторыі. Яшчэ адным месцам малітвы вернікаў стаў дом сясцёр дамініканак па вуліцы Няжданава, 48 (Зялёны луг).
Цяпер набажэнствы вернікаў парафіі будуць праходзіць:у доме сясцёр дамініканак: - 07.00 — у будні
- 09.00 — у нядзелю
у касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха): - 17.30 — у будні і святы (у нядзелю перад Імшой адарацыя Найсвяцейшага Cакрамэнту).
Парафія Cвятых Пятра і Паўла і св. Яўгена дэ Мазэно зарэгістравана 31мая 2007 г. Ёй апякуюцца святары аблаты.
|