Стэн Фартуна і Дамінік Тарчынскі: хто яшчэ прыедзе ў Івянец? | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
10.07.2013 15:52

26 ліпеня ў Івянцы распачнецца ІІІ Усебеларуская сустрэча моладзі. Сярод гасцей, запрошаных на сустрэчу, — музыканты бр. Стэн Фартуна CFR (ЗША), Ян Будзяшак (Польшчы) і рэжысёр Дамінік Тарчынскі (Польшча).

 Вашай увазе прадстаўляем відэаролікі, у якіх можна будзе азнаёміцца з творчасцю запрошаных сёлета ў Івянец гасцей.
Чакаецца, што спіс музыкаў будзе пашыраны. Сачыце за абнаўленнямі на нашым сайце.

Бр. Стэн Фартуна CFR (відэа на аглійскай мове):



Ян Будзяшак (відэа на польскай мове з рускімі субтытрамі):



Дамінік Тарчынскі, аўтар стужкі «Калумбія — сведчанне для свету» (відэа на польскай мове):



ІІІ Усебеларуская сустрэча моладзі пройдзе ў Івянцы з 26 па 28 ліпеня. Яе ўдзельнікаў чакаюць круглыя сталы, выступленні вядомых музыкантаў, а таксама трансляцыя з Сусветнага дня моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра.

Асобным пунктам праграмы стануць «пытанні да біскупаў», якія вы можаце дасылаць на e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript . Падрабязней тут <<

Папярэднюю праграму сустрэчы можна паглядзець тут <<.

(JLS)

 
© 2003-2024 Catholic.by