Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
ІІІ Усебеларуская сустрэча моладзі ў Івянцы. Пытанні да іерархаў задаем ужо сёння
Анонсы
10.04.2013 16:39

ІІІ Усебеларуская сустрэча моладзі ў Івянцы пройдзе сёлета 26–28 ліпеня. Традыцыйным пунктам праграмы будуць «пытанні да біскупаў», якія можна дасылаць ужо цяпер на e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .

На гэты ж электронны адрас можна дасылаць таксама пытанні да тых, хто будзе праводзіць тэматычныя круглыя сталы:

  • «In vitro» (штучнае апладненне) (кс. Станіслаў Вашкевіч SAC, адказны за душпастырства сем’яў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі);
  • «Сексуальнае выхаванне моладзі» (спадар Уладзіслаў Валаховіч, дырэктар дабрачыннага Фонду абароны жыцця і сям’і «Адкрытыя сэрцы»);
  • «Споведзь» (а. Алег Шэнда OFMCap);
  • «Сумненне ў веры» (кс. Аляксандр Яшэўскі SDB);
  • «Мая адказнасць за Касцёл» (спадар Дамінік Тарчынскі, рэжысёр з Польшчы);
  • «СМІ ў новай евангелізацыі» (кс. Валерый Марціноўскі, вядучы радыёперадачы «Слова да вернікаў» на Віцебскім абласным радыё);
  • «Выклікі новай евангелізацыі» (а. Раман Шульц OP).

На пытанні адкажуць і прамоўцы канферэнцый:

  • «Ідзіце і навучайце» (спадар Ян Будзяшак, польскі музыкант;
  • «Жыццё і духоўнасць св. Тэрэзы» (а. Сяргей Трысцень OCD);
  • «Перэгрынацыя рэліквій святой Тэрэзы» (а. Казімір Мараўскі OCD).

(VGr)

Праграма сустрэчы, умовы ўдзелу >>>

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.