Місія «Чыстае сэрца» падарыла «калядную ўсмешку» дзецям з Івянецкага дома-інтэрната |
Дабрачыннасць
|
30.12.2012 20:49 |
На святы Божага Нараджэння валанцёры і кіраўніцтва Моладзевай каталіцкай місіі «Чыстае сэрца» праводзяць калядныя акцыі ў дзіцячых дамах. Сёлета 29 снежня прадстаўнікі місіі наведалі Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця, завітаўшы да іх з акцыяй «Калядная ўсмешка».
Валанцёры парадавалі дзяцей, якія пражываюць або праходзяць лячэнне ў доме-інтэрнаце, падарункамі, пагулялі з імі, весела правялі разам час. Ксёндз Юрый Санько нагадаў насельнікам дома-інтэрната пра важнасць кожнага чалавека ў гэтым свеце для Бога — нягледзячы на фізічныя недахопы і заганы.
Наведванне Івянецкага дома-інтэрната шмат дало і самім удзельнікам акцыі «Калядная ўсмешка». Яны атрымалі мноства станоўчых эмоцый і вярталіся з радасным настроем. І, безумоўна, яшчэ раз зразумелі тое, што святло Божага Нараджэння праліваецца і на тых, хто не мог прысутнічаць на ўрачыстасцях з нагоды гэтага свята ў касцёле — у тым ліку на дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў або нясуць на сабе пячатку хваробы. (AG)
|
Фотарэпартаж |